Ребята, вы меня совсем расстроили. Я понимаю, что экспонаты портить нельзя... Но я не специалист в музейном деле, поэтому что-то конкретное ответить вам не могу.
Можно, я приведу вам цитату из наших нормативных документов?
Правда, на белорусском языке. но мне уже нужно собираться на работу. переводить не успеваю. Вечером переведу, если будет непонятно, ладно? А вы, если захотите, скажете. что вы об этом думаете.
Модераторам. Простите меня за ОФФ-топ, пожалуйста, просто такой сложный вопрос затронут... Хочется определиться как-то.
ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку
ГЛАВА 17
УЛІКОВЫЯ АБАЗНАЧЭННІ (ІДЭНТЫФІКАЦЫЙНЫЯ НУМАРЫ)
152. Адначасова з занясеннем музейных прадметаў, навукова-дапаможных матэрыялаў у КП, кнігу НД i інвентарныя кнiгі на iх прастаўляюцца ўлiковыя абазначэннi (ідэнтыфікацыйныя нумары): абрэвіятура музея, нумар па КП альбо па кнізе НД, нумар па інвентарнай кнiзе.
154. Ідэнтыфікацыйны нумар наносіцца на тую частку музейнага прадмета, якая не будзе бачнай пры яго экспанаванні.
155. У выпадку немагчымасцi праставiць улiковыя абазначэннi непасрэдна на музейным прадмеце іх прастаўляюць на яго аздабленні (раме, футарале, канверце, паспарту i гэтак далей) у выглядзе этыкеткi цi ярлыка, якi мацуецца да прадмета.
158. На карцiнах ідэнтыфікацыйны нумар прастаўляецца белай фарбай на нiжняй планцы падрамнiка ў левым вугле, без падрамнiка – на адваротным баку палатна ў левым нiжнiм вугле. На карцiнах, памер якiх вельмi вялiкi, улiковыя абазначэннi прастаўляюцца зверху i знiзу.
На iконах (дошках) шыфр i нумар прастаўляюцца белай (светлай) фарбай на тарцы або на адваротным баку дошкi. На двухбаковай iконе шыфр прастаўляецца на тарцы.
159. Акварэлi, малюнкi, гравюры, плакаты маркіруюцца штампам на адваротным баку прадмета ў левым нiжнiм вугле, нумары наносяцца графiтным алоўкам. На малюнках, уманцiраваных у раму, паспарту або акантоўку, шыфр i нумар дублююцца на акантоўцы. У выпадку асаблiва складанай манцiроўкi, калi раскантоўка можа прывесцi да пашкоджання прадмета, ідэнтыфікацыйны нумар прастаўляецца на акантоўцы прадмета, аб чым робiцца адпаведная адзнака ў графе «Заўвагi» ў інвентарнай кнiзе.
Для гравюр i малюнкаў на тонкай i празрыстай або старой паперы напiсанне нумароў дазваляецца толькi на акантоўцы цi манціроўцы. На графiчных творах забараняецца рабiць надпiсы чарнiлам, тушшу або хiмiчным алоўкам.
160. Рукапiсы маркіруюцца толькi мiнiяцюрным штампам. Ідэнтыфікацыйны нумар прастаўляецца графiтным алоўкам.
161. Кнiгi, часопiсы, альбомы з малюнкамi цi фотаздымкамі шыфруюцца на адваротным баку тытульнага лiста ў правым нiжнiм вугле. На адваротным баку кожнага лiста альбома таксама прастаўляецца ідэнтыфікацыйны нумар.
162. Да iкон з металу, крыжоў, а таксама мiнiяцюр, дробных прадметаў, на якіх немагчыма праставiць нумары непасрэдна на прадмеце, прымацоўваюць этыкеткi з шчыльнага кардону суравой ніткай.
163. На скульптуры (дрэва, мармур, метал) нумары ставяцца ззаду злева ў нiжнiм вугле плiнта алейнай фарбай. На дробнай скульптуры ўліковыя абазначэнні прастаўляюцца на паддоне.
164. На прадметах з керамікі, шкла, дрэва ідэнтыфікацыйны нумар прастаўляецца на паддоне чорнай тушшу i пакрываецца празрыстым лакам, пры гэтым клеймы i маркi, якiя маюцца на прадмеце, павiнны чытацца.
165. На прадметах, якiя адчыняюцца (скрынках, табакерках і іншых), улiковыя нумары ставяцца ўнутры.
166. Манеты, медалi, гемы маркіруюцца на манцiроўцы i на ўпакоўцы (канвертах, футаралах, скрынках).
169. На аўдыёвізуальных матэрыялах улiковыя абазначэннi прастаўляюцца тушшу на ўпакоўцы. На фотаадбiтках – на адвароце ў левым нiжнiм вугле. На негатывах памерам меней за 9 х 12 мм ідэнтыфікацыйныя нумары прастаўляюцца на канверце. На негатывах вялікіх памераў дазваляецца ставіць уліковыя абазначэнні тушшу на палях з эмульсійнага боку ці на ўчастку паміж перфарацыйнымі адтулінамі на перфарыраванай плёнцы.